Беларуская Служба

Тысячы паўночнакарэйскіх рабочых працуюць на будоўлях па усёй Расіі 

10.02.2025 17:13
Паводле Расстата, на які спасылаецца Yonhap і Radio Free Asia, у 2024 годзе ў РФ заехаў 13221 студэнт з КНДР. Гэта ў 12 разоў больш, чым годам раней. 
North Koreas national flag waves on the embassy building in Moscow, Russia, 30 October 2024. North Korean state news agency KCNA and Russian officials on 30 October confirmed that North Korean Foreign Minister Choe Son Hu was traveling to Moscow after arriving in Vladivostok the previous day. Choes visit comes after NATO joined Seoul, Washington
North Korea's national flag waves on the embassy building in Moscow, Russia, 30 October 2024. North Korean state news agency KCNA and Russian officials on 30 October confirmed that North Korean Foreign Minister Choe Son Hu was traveling to Moscow after arriving in Vladivostok the previous day. Choe's visit comes after NATO joined Seoul, Washington EPA/YURI KOCHETKOV

Тысячы рабочых з Паўночнай Карэі летась былі накіраваны на будаўнічыя аб'екты па ўсёй Расіі, паведамяле паўднёвакарэйскае інфармагенцтва Yonhap са спасылкай на Нацыянальную разведслужбу Рэспублікі Карэі.

Удакладняецца, што гэта з'яўляецца парушэннем рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН, прынятай у сувязі з выпрабаваннямі ўзбраенняў, якія праводзяцца Пхеньянам і забараняе КНДР адпраўляць сваіх грамадзян на працу за мяжу. У адпаведнасці з гэтым дакументам усе паўночнакарэйскія рабочыя, якія знаходзіліся за мяжой, павінны былі вярнуцца на радзіму да снежня 2019 года.

Між тым грамадзяне КНДР прыязджаюць на працу ў Расію, як мяркуецца, пад выглядам студэнтаў, лічаць у Сеуле. Паводле Расстата, на які спасылаецца Yonhap і Radio Free Asia, у 2024 годзе ў РФ заехаў 13221 студэнт з КНДР. Гэта ў 12 разоў больш, чым годам раней. 

У той жа час, паводле звестак Сеулу, Пхеньян накіроўвае ў Расію і ваенных для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Каля 11 тысяч паўночнакарэйскіх салдат былі перакінуты ў Курскую вобласць РФ дзеля ўдзелу ў баях з перадавымі часткамі УС Украіны.

pap/dw/эж