Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напісаў, што толькі рашучыя дзеянні і ціск на Расію могуць спыніць тэрор. Зяленскі згадаў пра начную атаку на Кіеў і падкрэсліў, што расійская агрэсія не спыніцца сама па сабе.
«Пуцін не рыхтуецца да міру, а працягвае забіваць украінцаў і разбураць гарады. (...) Нам патрэбны адзінства і падтрымка ўсіх нашых партнёраў у барацьбе за спыненне вайны», — напісаў у сацсетках украінскі палітык.
Ноччу Расія атакавала Украіну балістычнымі ракетамі і беспілотнікамі. Адзін чалавек загінуў, чацвёра атрымалі раненні. Уладзімір Зяленскі выказаў спачуванні сям'і загінулага. Былі разбураны жылыя дамы, адміністрацыйныя будынкі і грамадзянская інфраструктура.
IAR/яс