Беларуская Служба

Зяленскі збіраецца абмяркоўвяць мірныя рашэнні ў Мюнхене

14.02.2025 07:32
Мірныя рашэнні - гэта найважнейшая тэма, якую будзе абмяркоўваць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене.
Ілюстрацыйнае фотаZelenskiy / Official/https://t.me/V_Zelenskiy_official

У нямецкім горадзе прэзідэнт Украіны плануе сустрэцца з прадстаўнікамі ЗША. Насуперак заявам амерыканскага прэзідэнта, украінскі лідар не плануе падчас канферэнцыі размаўляць з прадстаўнікамі Расіі.

У планах Уладзіміра Зяленскага ў Мюнхене - перамовы з амерыканскім віцэ-прэзідэнтам Джэем Вэнсам, а таксама шэраг іншых, у тым ліку еўрапейскіх лідараў. Чакаецца, што ў Мюнхене будзе прысутнічаць і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё.

Тэма сустрэч, гэта значыць амерыканскі мірны план, стала асабліва актуальнай пасля нядаўняй размовы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. На Дняпры яна выклікала сур'ёзныя перасцярогі, што рашэнні адносна Украіны могуць прымацца без удзелу саміх украінцаў.

Апроч таго, учора Дональд Трамп абвясціў, што ў Мюнхене адбудуцца перамовы высокага ўзроўню з Расіі, Украіны і ЗША. Аднак, прынамсі афіцыйна, Расія ў канферэнцыі не ўдзельнічае.

Адміністрацыя прэзідэнта Украіны выступіла з заявай, што перамовы з расіяне ў Мюнхене не плануюцца, і што Еўропа таксама павінна ўдзельнічаць у любой сур'ёзнай дыскусіі для сапраўднага і трывалага міру.

ПР/юл