Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Украіна не выжыве без ваеннай дапамогі ЗША

15.02.2025 09:55
У першую Палову дня суботы, 15 лютага, еўрапейскую падтрымку Украіны на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы абмяркоўваюць кіраўнік Еўрапейскай рады, прэзідэнт Чэхіі, кіраўнікі ўрадаў Даніі і Швецыі, а таксама кандыдат у канцлеры Нямеччыны ад партыі ХДС-ХСС Фрыдрых Мэрц.
 :
Уладзімір Зяленскі: Украіна не выжыве без ваеннай дапамогі ЗШАhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Ваенная дапамога ЗША мае вырашальнае значэнне, і калі яна спыніцца, Украіне будзе цяжка выжыць, — заявіў украінскі лідар у інтэрв'ю тэлеканалу NBC,  дадаўшы, што падтрымка ЗША важная цяпер, калі Украіна спрабуе адбіць расійскае ўварванне, і будзе важнай пасля таго, як вайна скончыцца:

— Я нават не хачу думаць пра тое, каб ваяваць з Расіяй без падтрымкі ЗША, хоць мы павінны пра гэта думаць. Я не хачу думаць, што мы можам перастаць быць стратэгічнымі партнёрамі. Гэта паўплывала б на баявы дух украінцаў падчас вайны, які стаў бы самым слабым з пачатку вайны. Хоць Украіна нарасціла ўласную вытворчасць зброі і можа разлічваць на ўласную абаронную прамысловасць, гэтых аб'ёмаў пакуль недастаткова.

iar/эж