Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што даты сустрэчы з Уладзімірам Пуціным пакуль няма, але яна можа адбыцца вельмі хутка. Дональд Трамп паведаміў журналістам, што падчас тэлефоннай размовы Уладзімір Пуцін сказаў яму, што не хоча ўсёй Украіну.
Нагадваем, у бліжэйшыя дні ў Эр-Рыядзе павінна адбыцца сустрэча прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША з прадстаўнікамі Крамля. Тэмай перамоваў будзе планаваная сустрэча Трампа і Пуціна.
«Дата пакуль не вызначана, але гэта можа адбыцца ў бліжэйшы час», - сказаў прэзідэнт ЗША журналістам. Дональд Трамп выказаў перакананне, што Уладзімір Пуцін хоча не ўсёй Украіны, а толькі яе часткі.
«Гэта было маё пытанне да яго, таму што, калі б ён хацеў рухацца наперад, гэта было б вялікай праблемай для нас. Гэта было б вялікай праблемай для мяне, таму што я не мог на гэта дазволіць», - сказаў Дональд Трамп і намякнуў, што Расію немагчыма было б перамагчы.
«У іх вялікая, магутная ваенная машына. Яны перамаглі Гітлера і Напалеона, яны ваююць здавён. Рабілі гэта таксама i раней», - паясніў амерыканскі прэзідэнт.
Нагадваем, Дональд Трамп заявіў, што ён давярае Пуціну, калі той кажа, што хоча міру.
IAR/аз