Беларуская Служба

Расія атакавалі краіну 167 беспілотнікамі, 500 будынкаў у Адэсе без святла і ацяплення

19.02.2025 10:02
Мэр Адэсы дадаў, што ёсць інфармацыя аб адным пацярпелым, якому аказваецца дапамога ў бальніцы. 
Кіеў PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Супрацьпаветраная абарона збіла 106 з 167 беспілотнікаў розных тыпаў, якімі расіяне атакавалі Украіну ў ноч з аўторка на сераду, паведамілі ў ВПС Украіны. У выніку масіраванага абстрэлу Адэсы 500 будынкаў засталіся без электра-, вода- і цеплазабеспячэння, паведаміў мэр горада Генадзь Труханаў.

Пацверджана, што 106 беспілотнікаў былі збітыя ў Харкаўскай, Палтаўскай, Сумскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Кіеўскай, Кіраваградскай, Хмяльніцкай, Жытомірскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай, Херсонскай, Адэскай і Мікалаеўскай абласцях. У выніку прымянення сродкаў радыёэлектроннай барацьбы абясшкоджана 56 беспілотнікаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не менш за 160 тысяч жыхароў Адэсы засталіся без ацяплення і святла.

Мэр Адэсы дадаў, што ёсць інфармацыя аб адным пацярпелым, якому аказваецца дапамога ў бальніцы. Ён паведаміў, што ў сераду навучальныя ўстановы, дзе адсутнічае ацяпленне і электрычнасць, не будуць прымаць дзяцей пакуль сітуацыя не палепшыцца.

Кіраўнік гарадской адміністрацыі паведаміў, што для ацэнкі наступстваў расійскага налёту і аднаўлення камунальных паслуг жыхарам створаная крызісная група.

ав