Беларуская Служба

На фоне абмену вязнямі, Расія і ЗША праводзяць закрытыя перамовы ў Стамбуле

10.04.2025 11:27
Пытанне завяршэння вайны ва Украіне не стаіць на парадку дня, указалі ў Дзярждэпартаменце ЗША.
  .  ()
Прэзідэнт ЗША Д. Трамп (ілюстрацыя)PAP/EPA/YURI GRIPAS / POOL

У Стамбуле ў чацвер, 10 красавіка, пачаўся новы раунд перамоваў Расіі і ЗША. Кансультацыі вядуцца ў будынку генконсульства РФ. Сустрэча праходзіць у закрытым фармаце.

Расійскую дэлегацыю на перагаворах узначальвае пасол РФ у Вашынгтоне Аляксандр Дарчыеў, амерыканскую - намеснік памочніка дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі Саната Коўлтэр. Масква анансавала новы раунд перамоваў з Вашынгтонам 8 красавіка. Паводле афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай, кансультацыі датычацца нармалізацыі працы дыпламатычных місій. Пытанне завяршэння вайны ва Украіне не стаіць на парадку дня, указалі ў Дзярждэпартаменце ЗША.

Тым часам, Расія і ЗША ў чацвер правялі ў сталіцы ААЭ Абу-Дабі абмен зняволенымі. Аб абмене дамовіліся спецслужбы дзвюх краін.

Расія вызваліла Ксенію Карэліну, якая мае грамадзянствы Расіі і ЗША. Яна была прыгаворана да 12 гадоў калоніі па артыкуле аб дзяржздрадзе, па версіі следства, яна перавяла невялікую суму на карысць УСУ. ЗША, у сваю чаргу, перадалі грамадзяніна Германіі і Расіі Артура Пятрова, які быў у 2023 годзе арыштаваны на Кіпры па запыце ЗША па абвінавачанні ў пастаўках мікраэлектронікі ў Расію ў абыход санкцый.

DW/svoboda.org/эж