У выніку авіяўдараў па аб'ектах у Херсонскай вобласці на поўдні Украіны за мінулыя суткі загінулі тры чалавекі, сем атрымалі раненні, паведаміў у нядзелю кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.
Адна з ракет трапіла ў машыну валанцёраў. 27-гадовы Аляксандр Сальнік загінуў на месцы здарэння, двое яго сяброў атрымалі раненні.
На Херсоншчыне расіяне атакавалі 31 населены пункт. У выніку авіяўдараў пашкоджаныя крытычна важныя аб'екты інфраструктуры, сацыяльныя аб'екты і жылыя кварталы – шматпавярховік і 11 прыватных дамоў.
За апошнія суткі расійскія войскі таксама здзейснілі 511 нападаў на 11 гарадоў Запарожскай вобласці на ўсходзе краіны, паведаміў кіраўнік абласнога кіравання Іван Фёдараў. Атакі пашкодзілі дамы, гаспадарчыя пабудовы і некалькі аўтамабіляў.
Падраздзяленні СПА Украіны ў ноч з суботы на нядзелю перахапілі і знішчылі 43 з 55 беспілотнікаў, выпушчаных Расіяй. Беспілотнікі накіраваныя ў паўночныя, паўднёвыя і цэнтральныя раёны Украіны, паведамілі ў ВПС.
ав