Беларуская Служба

Пасля ўдару па Сумах Літва заклікае ўзмацніць санкцыі супраць РФ 

14.04.2025 15:23
дагэтуль няма згоды сярод краін ЕС на ўвядзенне санкцыі супраць расійскагага ЗПГ і  дзяржаўнай атамнай кампаніі «Расатам».
Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс БудрысPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Міністр замежных спраў Літвы заклікаў узмацніць санкцыі супраць Расіі пасля  ракетнага ўдару па Сумах, у выніку якога загінулі 34 чалавекі і амаль 120 атрымалі раненні. 

Кястуціс Будрыс перакананы, што гэтая атака з'яўляецца прыніжэннем усіх, хто прыкладае дыпламатычныя намаганні для спынення вайны. Міністр замежных спраў Літвы лічыць, што ў наступным 17-м пакеце санкцый супраць Расіі ЕС павінен ударыць у тым ліку па газавай і ядзернай галінак расійскай гаспадаркі:

— Для Еўропы прыйшоў час дзейнічаць. Гаворка ідзе пра санкцыі на ЗПГ, на «Росатам», на караблі з ценявога флоту і, вядома,  санкцыі для чарговых асобах і кампаній. Гэта тое, што мы павінны зрабіць, каб мець больш магчымасцяў ціснуць на Пуціна дзеля спынення яго вайны.

Аднак дагэтуль няма згоды сярод краін ЕС на ўвядзенне санкцыі супраць расійскагага ЗПГ і  дзяржаўнай атамнай кампаніі «Росатам».

Міністр замежных спраў Літвы таксама заявіў, што неабходна паскорыць перамовы паміж Брусэлем і Кіевам  аб уступленні ў ЕС і вызначыць магчымую дату ўступлення. Паводле літоўскага дыпламата, гэта павінна настаць 1 студзеня 2030 года.

IAR/эж