Беларуская Служба

Шэф НАТА ў Адэсе: Мы працягнем падтрымліваць украінцаў

15.04.2025 19:06
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім наведаў Адэсу на поўдні краіны.
         ,     .
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам з кіраўніком НАТА наведаў шпіталь, дзе знаходзяцца параненыя ўкраінскія абаронцы.screenshot video

«Украінскі народ так моцна пацярпеў — напрыклад, расійская атака ў Вербную нядзелю ў Сумах», — напісаў кіраўнік NATO на сайце X, маючы на ​​ўвазе расійскую атаку на Сумы ў гэтую нядзелю, у выніку якой загінулі 35 мірных жыхароў.

«Падтрымка НАТА непахісная. Мы працягнем дапамагаць Украіне абараняцца сёння і стрымліваць агрэсію ў будучыні, забяспечваючы справядлівую і мірную будучыню», — дадаў ён.



Зяленскі разам з кіраўніком НАТА наведаў шпіталь, дзе знаходзяцца параненыя ўкраінскія абаронцы. Палітыкі пагутарылі з вайскоўцамі, а Зяленскі ўручыў узнагароды салдатам і медыкам.

Адэса — важны партовы горад на Чорным моры. Адэская вобласць не кантралюецца расійскай арміяй, але Адэса зведвае абстрэлы і бамбардзіроўкі расійскіх войскаў з самага пачатку ўварвання.

Паводле PAP/вх