Беларуская Служба

Расіяне атакавалі Адэсу, з якой толькі што паспеў з'ехаць кіраўнік НАТА

16.04.2025 14:02
За некалькі гадзін да нападу, у той жа Адэсе, генсакратар НАТА Марк Рутэ і прэзідэнт Уладзімір Зяленскі асудзілі расійскія авіяўдары па грамадзянскіх аб'ектах.
Расіяне атакавалі Адэсуhttps://www.facebook.com/DSNS.GOV.UA

Уначы расіяне правялі масіраваны авіяўдар па Адэсе на Чорным моры. Яны выкарыстоўвалі беспілотнікі далёкага радыусу дзеяння. Учора горад наведаў Генеральны сакратар НАТА.

Уначы ў некалькіх украінскіх рэгіёнах была абвешчаная паветраная трывога. Улады партовага горада Адэса паведамілі, што ў выніку нападу на горад пашкоджаны грамадзянскія аб'екты, у тым ліку жылыя будынкі. Паводле папярэдніх звестак, тры чалавекі атрымалі раненні.

За некалькі гадзін да нападу, у той жа Адэсе, генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, выступаючы разам з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, асудзіў цыклічныя расійскія авіяўдары па ўкраінскіх грамадзянскіх аб'ектах.

Расіяне штодня выкарыстоўваюць ад некалькіх дзясяткаў да больш чым сотні беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння для нападаў на Украіну.

IAR/аз

Шэф НАТА ў Адэсе: Мы працягнем падтрымліваць украінцаў

15.04.2025 19:06
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім наведаў Адэсу на поўдні краіны.