Беларуская Служба

ЕС пазычыць Украіне 90 млрд еўра, не выкарыстоўваючы замарожаныя расійскія актывы 

19.12.2025 09:09
Еўрапейскі Cаюз самастойна прыцягне пазыковыя сродкі на фінансавых рынках пад гарантыі бюджэту ЕС і перадасць грошы Украіне.
Савет Еўрапейскага Саюза Фота: Беларуская служба Польскага радыё, https://www.polskieradio.pl/396

Лідары Еўрапейскага саюза пагадзіліся выдзеліць Украіне пазыку ў памеры 90 млрд еўра на працягу бліжэйшых двух гадоў. Аднак гэтыя сродкі не будуць фінансавацца за кошт замарожаных расійскіх актываў, бо на саміце ў Бруселі не ўдалося дасягнуць згоды па гэтым пытанні.

Замест гэтага Еўрапейскі Cаюз самастойна прыцягне пазыковыя сродкі на фінансавых рынках пад гарантыі бюджэту ЕС і перадасць грошы Украіне. Пра дасягнутыя дамоўленасці паведаміў старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта

«Сённяшнія рашэнні маюць ключавое значэнне для дасягнення справядлівага і трывалага міру ва Украіне, бо адзіны спосаб прымусіць Расію сесці за стол перамоў — гэта ўмацаванне Украіны. Прынятыя сёння рашэнні забяспечаць Украіну сродкамі, неабходнымі для абароны і падтрымкі ўкраінскага народа».

Кіраўнік Еўрапейскай рады таксама паведаміў, што Украіна пачне вяртаць пазыку толькі пасля выплаты Расіяй кампенсацый, падкрэсліўшы, што Еўрапейскі Саюз пакідае за сабой права выкарыстаць замарожаныя расійскія актывы для пагашэння гэтай пазыкі.

На пятніцу, 19 снежня, згоды на выкарыстанне замарожаных расійскіх актываў дасягнуць не ўдалося з-за завышаных патрабаванняў Бельгіі, на тэрыторыі якой і захоўваюцца гэтыя сродкі. Асцерагаючыся магчымых мераў у адказ з боку Расіі, Брусэль запатрабаваў неабмежаваных фінансавых гарантый ад усіх краін — членаў ЕС. Аднак  краіны палічылі, што для аналізу такіх умоў патрэбны дадатковы час.

iar/эж