Расійскія сайты «Астра» і «Экзіленова+» паведамілі, што мэтай быў завод «Тытан-Барыкады» ў Валгаградзе. Над заводам быў бачны дым. Пазней мясцовая адміністрацыя пацвердзіла, што 10 чалавек атрымалі раненні. Партал «Медуза» высветліў, што кампанія таксама вырабляе пускавыя ўстаноўкі для ракет «Таполя», «Точка-У», «Іскандэр», «Піянер» і «Ака».
«Экзіленова+» апублікавала відэа, якія дакументуюць палёт украінскіх ракет «Фламінга» і як мінімум два выбухі ў ваколіцах завода «Тытан-Барыкады». Выкарыстанне Кіевам ракет далёкага радыусу дзеяння з кодавай назвай «Фламінга» ўскосна пацвердзіў Дзяніс Штылерман, украінскі канструктар, які працуе на прадпрыемстве, якое вырабляе такую зброю.
— Валгаград вітае сезонную міграцыю фламінга з Украіны, — напісаў ён на платформе X.
Расійскія ракеты «Арэшнік» — гэта гіпергукавыя балістычныя ракеты, якімі ў апошнія гады хваліўся Уладзімір Пуцін, палохаючы ўкраінцаў і Захад. Масква тройчы выкарыстоўвала іх для ўдараў па ўкраінскіх гарадах: Дняпры, Львове і Кіеве.
ав