Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскія ўдары па Керчанскай паромнай пераправе амаль цалкам сарвалі працу аднаго з ключавых лагістычных маршрутаў

19.07.2026 19:30
Каля 80% гэтага патоку прыходзілася на перавозкі для патрэб Міністэрства абароны Расіі, што рабіла пераправу адным з галоўных маршрутаў ваеннай лагістыкі захопнікаў.
   2005 .
Паром «Ейск» у 2005 годзе. commons.wikimedia.org/Solundir/CC BY-SA 3.0

Украінскія ўдары па Керчанскай паромнай пераправе амаль цалкам сарвалі працу аднаго з ключавых лагістычных маршрутаў, па якім расійскія войскі забяспечвалі свае падраздзяленні ў акупаваным Крыме. Пра гэта паведаміў камандзір Сіл беспілотных сістэм Роберт Броўдзі «Мадзяр» у нядзелю, 19 ліпеня.

Паводле яго слоў, да пачатку аперацыі паміж партамі Каўказ і Крым рэгулярна курсавалі чатыры паромы, яшчэ адзін знаходзіўся ў рэзерве. Аднак за першыя два тыдні ліпеня сітуацыя кардынальна змянілася. Так, паромы «Ейск» і «Марыя» пашкоджаныя, а іх аднаўленне не плануецца. Цеплаход SKS One цалкам знішчаны і, па словах Броўдзі, аднаўленню не падлягае.

Два іншыя паромы — «Лаўрэнцій» і «Панагія» — пасля ўдараў страцілі магчымасць самастойна перамяшчацца і цяпер выкарыстоўваюцца як несамаходныя баржы.

Да правядзення аперацыі пераправа магла перавозіць ад 180 да 250 адзінак транспарта за суткі.

Па словах Броўдзі, каля 80% гэтага патоку прыходзілася на перавозкі для патрэб Міністэрства абароны Расіі, што рабіла пераправу адным з галоўных маршрутаў ваеннай лагістыкі захопнікаў.

вс