Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Амерыканцы павінны ведаць праўду пра Пуціна». Лора Лумер напісала пра жахі ў расійскім палоне

11.08.2026 13:06
Украінскія вайскоўцы расказалі ёй, што яны перажылі ў палоне.
     ,     .
Лора Лумер размаўляе з украінскімі вайскоўцамі, якія пабывалі ў расійскім палоне.Фота: x.com/LauraLoomer

Расіяне катуюць украінскіх ваеннапалонных. Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацсетцы Х распавяла набліжаная да амерыканскага прэзідэнта Дональда Трамп блогер Лора Лумер. Яна адзначыла, што ва Украіне правяла размовы з украінскімі вайскоўцамі, якія пабылі ў палоне ў расійскіх акупантаў, і была шакаваная пачутым.

— Калі я была ва Украіне, я ўзяла інтэрв’ю ў украінскіх салдат, якія пабывалі ў расійскім палоне. Тое, што з імі зрабілі, павінна ўзрушыць кожнага чалавека ў Амерыцы.

Электрашок. Зламаныя косці. Іголкі пад пазногцямі. Соль і бензін, якія залівалі ў свежыя раны. Мужчыны галадалі, елі чарвякоў, мыла і корм для сабак. Імітацыя пакаранняў смерцю. Згвалтаванні.

Следчыя ААН задакументавалі 18 розных метадаў катавання, якія выкарыстоўваліся ў дачыненні да ўкраінскіх ваеннапалонных. Больш за 120 чалавек былі пакараныя смерцю пасля таго, як здаліся са звязанымі рукамі, стоячы на каленях.  439 вярнуліся дадому ў трунах.

Расія называе сябе «абаронцам хрысціянскай цывілізацыі». У расійскіх катавальных камерах няма нічога «хрысціянскага». Гэта паводзіны дэманічнага рэжыму, і амерыканцы заслугоўваюць ведаць праўду пра тое, хто на самой справе Уладзімір Пуцін і што ён робіць з белымі хрысціянскімі мужчынамі і жанчынамі з Украіны, — напісала Лора Лумер.

нг