У кіраўніцтве Праваслаўная царквы Чэшскіх земляў і Славаччыны адбыліся перамены. Як паведаміла «Чэскае тэлебачанне», сваю пасаду пакінуў сакратар арцыбіскупа Пражскага Ігар Стшрэлец. Ён сутыкнуўся з крытыкай з боку шэрагу святароў і вернікаў з-за свайго мінулага дзяржбяспецы ЧССР і нядаўніх кантактаў з расійскімі палітыкамі, якія паралельна займаюцца бізнесам.
Ігар Стшрэлец у 1981–1986 гг. вучыўся ў Маскве, а ў 1987 г. стаў афіцэрам дзяржбяспекі ЧССР. Паводле звестак «Чэскае тэлебачанне», Ігар Стршалец «знаходзіцца ў цесным кантакце з расійскімі палітыкамі і падтрымліваў сувязь з чалавекам, унесеным у санкцыйны спіс ЕЗ». Гаворка ідзе аб дэпутаце Дзярждумы РФ Хізры Абакараве.
Да нядаўняга часу Ігар Стшрэлец быў правай рукой арцыбіскупа Пражскага Чэшскай праваслаўнай царквы Міхала Дандара. Кіраўніцтва Праваслаўнай царквы Чэшскіх земляў і Славаччыны плануе пачаць сур'ёзнае расследаванне і не выключае далейшых звальненняў.
Арцыбіскупа Міхала Дандара таксама крытыкуюць у сувязі з тым, што раней ён таксама супрацоўнічаў з дзяржбяспекай ЧССР, у канцы 1960-х гг. Міхал Дандар скончыў Ленінградскую духоўную акадэмію.
radio.cz/эж