Беларуская Служба

Украінская армія нанесла ўдар па аэрадроме ў Крыму

26.07.2024 13:27
Гэта адзін з дзеючых аэрапортаў, які выкарыстоўваецца Расіяй для абстрэлаў тэрыторыі Украіны
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Генштаб Украіны паведаміў у пятніцу аб удары па аэрапорту ў горадзе Сакі ў акупаваным Расіяй Крыму, з якога ўзляталі самалёты, якія кантралявалі паветраную прастору Чорнага мора і наносілі ўдары па тэрыторыі Украіны.

«Гэта адзін з дзеючых аэрапортаў, які выкарыстоўваецца Расіяй для кантролю паветранай прасторы, у прыватнасці Чорнага мора, і нанясення паветраных удараў па тэрыторыі Украіны. Наступствы ўдару высвятляюцца», — гаворыцца ў паведамленні штаба ў Facebook.

Паведамляецца, што напад адбыўся ў ноч з чацвярга на пятніцу, а аэрапорт у Саках быў абаронены «+сучаснымі+ расійскімі сістэмамі супрацьпаветранай абароны, якія ў чарговы раз не змаглі абараніць важны расійскі ваенны аб'ект».

«Сумесныя баявыя дзеянні ўсіх складнікаў Сіл абароны (Украіны) па важных аб'ектах узброеных сіл Расіі будуць працягвацца», — заявілі ў ўкраінскай арміі. 

Добра інфармаваны канал «Крымскі вецер» паведаміў у Telegram, што, паводле яго інфарматараў, у выніку нападу быў знішчаны склад зброі і параненыя двое расійскіх вайскоўцаў.

«Акрамя таго, пацярпела пазіцыя супрацьпаветранай абароны ў раёне вёскі Шаўковічы, у выніку ўдару разбурана радыёлакацыйная станцыя», - паведамляе «Крымскі вецер». 

РАР/юл