Беларуская Служба

У Румыніі знайшлі абломкі «Шахеда»

05.10.2024 08:36
Гэта не першы выпадак, калі расійскія БПЛА падаюць у Румыніі: пра падобныя інцыдэнты паведамлялася ў верасні.
«Шахед»Anelo/Shutterstock

У Румыніі ў пятніцу, 4 кастрычніка, чарговы раз знайшлі абломкі расійскага беспілотніка, якімі Расія атакавала Украіну, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны Румыніі. Абломкі былі знойдзеныя ў дэльце Дуная. Цяпер фрагменты расійскага беспілотніка перададуць на экспертызу. Мінабароны Румыніі таксама паведаміла, што «Шахед» быў знойдзены ў загараднай зоне.

Гэта не першы выпадак, калі расійскія БПЛА падаюць у Румыніі: пра падобныя інцыдэнты паведамлялася ў верасні.

У чацвер ў чатах Калінкавічаў быў апублікаваны запіс з камеры назірання. На відэа адлюстравана падзенне расійскага ўдарнага беспілотніка. Відэа суправаджаецца нарастаючым шумам рухавіка і гучным гукам выбуху. Гэты гук пачулі жыхары ўсяго райцэнтра і суседніх вёсак 3 кастрычніка ў 04:54. У пятніцу КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення «Шахеда» ў Калінкавічах.

вс