Канал паставак індыйскіх снарадаў для Украіны можа хутка закрыцца ў выніку публікацыі інфармацыі аб адпаведных кантрактах.
Пра гэта піша Charter97.org на падставе звестак ад сваіх крыніцы.
«Украінская кампанія «Спецтэхнаэкспарт», якая паспяхова пастаўляла дзясяткі тысяч такіх боепрыпасаў, можа страціць вельмі важных замежных партнёраў і наладжаны канал. На рынку кажуць аб палітычным фактары: прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі аддае перавагу захоўваць нейтральнае пазіцыянаванне. Не выключана, што перадача ў прэсу кантрактаў магла быць справай рук Галоўнага ўпраўлення разведкі Генштаба РФ, якое якраз займаецца такімі пытаннямі», – сказаў суразмоўца.
19 верасня агенцтва Reuters паведамляла аб тым, што Кіеў атрымлівае індыйскія боепрыпасы праз еўрапейскія краіны, у прыватнасці, Чэхію і Італію. Праз Іспанію і Славенію ва Украіну, магчыма, трапляюць індыйскія кампаненты для вытворчасці боепрыпасаў.
Паводле інфармацыі агенцтва, Масква двойчы спрабавала ўгаварыць Нью-Дэлі спыніць гэтыя пастаўкі. У прыватнасці, кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў гаварыў аб гэтым з міністрам замежных спраў Індыі. Але намаганні Крамля былі праігнараваны.
Трэцяга кастрычніка выданне «Украінская праўда» апублікавала матэрыял, у якім змяшчалася інфармацыя аб кантрактах, звязаных з пастаўкамі снарадаў індыйскай вытворчасці. У прыватнасці, была названая кампанія-пасрэднік, якая павінна была ажыццявіць пастаўкі мінамётных стрэлаў, але нібыта да гэтага часу іх не зрабіла.
Пасля публікацыі гэтай інфармацыі, кіраўнік украінскай кампаніі «Спецтэхнаэкспарт» Аляксей Пятроў звярнуўся ў Службу бяспекі Украіны з заявай аб злачынстве.
нг