Беларуская Служба

Расіяне тыдзень абстрэльваюць Адэсу

11.10.2024 13:06
Горад перажыў ужо пяць атак расійскіх войск з пачатку тыдня.
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA

Ноччу на адзін з населеных пунктаў Адэсы ўпала расійская ракета «Іскандэр-М». Паводле апошніх звестак, загінулі 4 чалавекі, у тым ліку дзіця, 10 чалавек атрымалі раненні. Гэта ўжо пятая атака расійскіх войск на Адэсу з пачатку тыдня.

Мінулай ноччу расійская ракета разбурыла двухпавярховы дом. Тры чалавекі загінулі на месцы, чацвёрты памёр у бальніцы. З 10 параненых чацвёра знаходзяцца ў цяжкім стане.

Раней расіяне двойчы атакавалі гандлёвы порт у Адэсе. У выніку ўдараў беспілотнікаў загінулі 8 чалавек. Выбухі пашкодзілі партовую інфраструктуру і два гандлёвыя судны замежных уладальнікаў.

Паводле незалежных вайсковых экспертаў, маскоўскі рэжым некалькі тыдняў збірае ракеты і беспілётнікі, каб з надыходам халадоў больш інтэнсіўна, чым раней, разбураць украінскую энергетычную інфраструктуру.