Беларуская Служба

Украінскія вайскоўцы знішчылі расійскі Ту-134 на аэрадроме ў глыбіні Расіі

14.10.2024 13:01
У апошнія месяцы Украіна актывізавала атакі на расійскую тэрыторыю.
    -134
Украінскія вайскоўцы знішчылі расійскі Ту-134 Telegram-канал ГУР Украіны

Украінскія ўзброеныя сілы знішчылі ваенна-транспартны самалёт Ту-134 на аэрадроме ў глыбіні Расіі. Машына, якая належыць 117-му ваенна-транспартнаму авіяцыйнаму палку ВС РФ, згарэла ў ноч з суботы на нядзелю на ваенным аэрадроме Арэнбург-2.



Украінскі бок таксама паведамляе, што спецыялісты Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны здзейснілі кібератаку на сеткавую інфраструктуру Паўночна-Каўказскага федэральнага ўніверсітэта, дзе рыхтуюць аператараў беспілотнікаў, спецыялістаў па лічбавай сувязі, інжынераў і фізікаў для расійскай арміі. У апошнія месяцы Украіна актывізавала атакі на расійскую тэрыторыю. Іх аб'екты ўключаюць ваенныя базы, ваенныя склады і энергетычныя заводы.

IAR/аз

Украінскі аналітычны праект паведаміў пра расстрэл расіянамі 9 украінскіх палонных

14.10.2024 08:15
Паводле дадзеных аналітыкаў, гэта адбылося 10 кастрычніка каля сяла Зялёны Шлях.