Беларуская Служба

У Чэхіі ў 2025 годзе выдаткі на абарону дасягнуць 2% ВУП, а ў Польшчы амаль 5% 

15.10.2024 18:33
У агульнай складанасці чэшскія выдаткі на абарону ў 2025 годзе дасягнуць 6,4 млрд еўра.
Ілюстрацыя Sebastian Castelier/ Shutterstock

Паводле міністра абароны Чэхіі Яны Чарнаховай, выдаткі на абарону ў наступным годзе дасягнуць 2% ВУП. Аб гэтым кіраўнік Мінабароны Чэхіі паведаміла ў аўторак, 15 кастрычніка. 

Акрамя  6 млрд еўра, якія, паводле праекту бюджэту, паступяць у распараджэнне абарончага ведамства, у іншых раздзелах бюджэту на мэты абароны адведзена 253,4 млн еўра. У агульнай складанасці чэшскія выдаткі на абарону ў 2025 годзе дасягнуць 6,4 млрд еўра.

Нагадаем, выдаткі на абарону ў Польшчы ў 2025 годзе ўзрастуць да 4,7% ВУП (48,5 млрд еўра). Паводле дадзеных НАТА, у 2024 годзе абаронныя выдаткі Польшчы ўжо дасягнулі 4,12% ВУП.

iar/radio.cz/эж