Беларуская Служба

Больш за 100 украінскіх беспілотнікаў атакавалі Расію

20.10.2024 10:02
Больш за 100 украінскіх беспілотнікаў атакавалі Расію. Мэтай быў, у тым ліку, адзін з заводаў па вытворчасці выбуховых рэчываў.
     .
Выбухі на арсенале ў Цвярской вобласці. Ілюстрацыйнае фотаФота: УНІАН/скрыншот

Расійскія ўлады сцвярджаюць, што ім удалося збіць большасць украінскіх беспілотнікаў далёкага дзеяння.

Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што 110 украінскіх беспілотнікаў былі збітыя, у тым ліку над Курскай, Ліпецкай, Арлоўскай, Бранскай і Белгарадскай абласцямі, а таксама пад Масквой. Таксама ўкраінскія беспілотнікі атакавалі выбуховатэхнічны завод у Дзяржынску Ніжагародскай вобласці. Гэта адзін з найбуйнейшых заводаў такога тыпу ў Расіі. Афіцыйнай інфармацыі аб разбурэннях няма, але, па словах мясцовых жыхароў, там была чутная серыя моцных выбухаў і над фабрыкай уздымаўся дым.

Расіяне таксама атакавалі сваімі беспілотнікамі раёны ў глыбіні Украіны. 10 беспілотнікаў былі збітыя над Кіевам. З паветра была атакаваная і Сумская вобласць. Там пашкоджаны  аб'ект энергетычнай інфраструктуры.

IAR/вх