Беларуская Служба

Украіна падрыхтавала праект «Хачу жыць», скіраваны да салдат КНДР

23.10.2024 18:04
Украінскі дзяржаўны праект «Хачу жыць» у сераду звярнуўся да паўночнакарэйскіх байцоў, якія адправіліся ва Украіну дапамагаць расійскім акупантам, з заклікам здацца ў палон. 
Армія Паўночнай Карэіhttps://t.me/UaOnlii

Украінскі дзяржаўны праект «Хачу жыць» у сераду звярнуўся да паўночнакарэйскіх байцоў, якія адправіліся ва Украіну дапамагаць расійскім акупантам, з заклікам здацца ў палон. Тэкст пададзены на рускай і карэйскай мовах.

«Мы звяртаемся да байцоў Карэйскай народнай арміі, адпраўленых на дапамогу пуцінскаму рэжыму. Вы не павінны бессэнсоўна гінуць на чужой зямлі. Вы не павінны паўтарыць лёс сотняў тысяч расійскіх вайскоўцаў, якія ніколі не вернуцца дадому», — напісана ў звароце, апублікаваным у Telegram.

«Здайся ў палон! Украіна пра цябе паклапоціцца, накорміць і абагрэе! Тысячы расійскіх салдат зрабілі правільны выбар і цяпер чакаюць заканчэння вайны ў добрых умовах: у камфартабельных казармах, тройчы задзень атрымліваюць гарачае харчаванне, медыкаменты і медычную дапамогу», — падкрэсліваецца ў звароце.

Украінскія лагеры для зняволеных гатовыя прыняць вайскоўцаў «любой нацыянальнасці, веравызнання і ідэалагічных поглядаў».

«Хачу жыць» — дзяржаўны праект каардынацыйнага штаба па ваеннапалонных.

Ён створаны пры падтрымцы Міністэрства абароны Украіны і Галоўнага ўпраўлення разведкі для салдат Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, якія добраахвотна здаюцца ў палон.

На мінулым тыдні разведка Паўднёвай Карэі заявіла, што Паўночная Карэя накіравала каля 1500 чалавек вайскоўцаў спецназу ў Расію для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Паводле інфармацыі паўднёвакарэйскай выведкі, Пхеньян плануе накіраваць ва Украіну 12 тысяч чалавек байцоў элітнага падраздзялення спецназа.

PAP/яс