Беларуская Служба

Прэзідэнты Паўднёвай Карэі і Польшчы асудзілі Паўночную Карэю за ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй

24.10.2024 12:40
У цяперашняй сітуацыі абедзве краіны пачынаюць рэгулярныя кансультацыі па пытаннях абароны і абароннай прамысловасці.
Прэзідэнты Польшчы і Паўднёвай Карэі PAP/EPA/YONHAP

Разам з польскім прэзідэнтам мы рашуча асудзілі Паўночную Карэю за яе ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй, заявіў прэзідэнт Карэі Юн Сук Ёль падчас сумеснай канферэнцыі з Анджэем Дудам у Сеуле.

- Мы рашуча асудзілі Паўночную Карэю за яе распрацоўку ядзернай і ракетнай зброі і правакацыі, а таксама за яе незаконнае ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй. Мы пагадзіліся, што размяшчэнне паўночнакарэйскіх войскаў у Расіі ў парушэнне Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і рэзалюцыі Савета Бяспекі, - гэта правакацыя, якая пагражае бяспецы не толькі Карэйскага паўвострава, але і ўсяго свету, - сказаў Юн.

Ён паведаміў, што ў цяперашняй сітуацыі абедзве краіны пачынаюць рэгулярныя кансультацыі па пытаннях абароны і абароннай прамысловасці.

- Мы яшчэ раз пацвердзілі, што Паўднёвая Карэя і Польшча спрыяюць падтрыманню міжнароднага міру. Мы будзем супрацоўнічаць, каб абараніць парадак, заснаваны на правілах, — дадаў Юн.

Ён запэўніў, што Рэспубліка Карэя сумесна з міжнароднай супольнасцю будзе прымаць неабходныя меры ў залежнасці ад развіцця супрацоўніцтва паміж Паўночнай Карэяй і Расіяй.

ав