Беларуская Служба

Ва Украіне ўжо знаходзяцца паўночнакарэйскія вайскоўцы. Іх бачылі таксама пад Курскам

25.10.2024 08:09
Першыя паўночнакарэйскія вайскоўцы ўжо знаходзяцца на фронце ў Курскай вобласці, паведаміла ўкраінская ваенная выведка. Іншыя праходзяць падрыхтоўку на Далёкім Усходзе.
,        (KCNA) 23  2024 .,       (),           , 23  2024 .
Фотаздымак, апублікаваны афіцыйным Цэнтральным інфармацыйным агенцтвам Паўночнай Карэі (KCNA) 23 кастрычніка 2024 г., паказвае паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына (справа), які інспектуе стратэгічныя ракетныя базы ў невядомым месцы ў Паўночнай Карэі, 23 кастрычніка 2024 г. PAP/EPA

Дагэтуль Пхеньян падтрымліваў Крэмль зброяй і боепрыпасамі. Ёсць шмат прыкмет таго, што цяпер ён паслаў сваіх салдат на дапамогу.

Як гаворыцца ў заяве ўкраінскай выведкі, першыя паўночнакарэйскія вайскоўцы ўжо былі заўважаныя ў раёне баявых дзеяньняў у Курскай вобласьці Расіі. Трэніроўкі карэйскіх вайскоўцаў праходзяць на пяці палігонах, у тым ліку: ва Усурыйску і Бураціі.

Паводле звестак украінскай выведкі, на дадзены момант у Расію перапраўлена каля 12 тысяч карэйскіх вайскоўцаў, у тым ліку 500 афіцэраў,  з іх — трое генералаў.

З расійскага боку за вайскоўцаў Пхеньяна адказвае намеснік міністра абароны Юнус-Бек Еўкураў.

Пра тое, што Кім Чэн Ын накіраваў свае войскі да Уладзіміра Пуціна, раней паведамляла паўднёвакарэйская выведка, а таксама гэта пацвердзілі ў Пентагоне.

ІАР/вх