Беларуская Служба

У НАТА пацвердзілі, што салдат КНДР ужо адправілі на вайну Расіі супраць Украіны

28.10.2024 13:52
Паглыбленне супрацоўніцтва паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй стварае пагрозу для еўраатлантычнай бяспекі і ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. 
.
Ілюстрацыя.Фота: Getty Images

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ пацвердзіў, што вайскоўцы КНДР знаходзяцца ў Расіі. Марк Рутэ паведаміў, што паўночнакарэйскіх салдат перакінулі ў Курскую вобласць.

Пра гэта кіраўнік альянсу заявіў пасля сустрэчы з дэлегацыяй Паўднёвай Карэі ў штаб-кватэры НАТА. Злучаныя Штаты таксама паведамілі, што ўлады Пхеньяна накіравалі вайскоўцаў у Расію, каб падтрымаць яе ў вайне з Украінай.

- Размяшчэнне дадзеных войск - гэта, па-першае, значная эскалацыя ўдзелу Паўночнай Карэі ў незаконнай вайне, развязанай Расіяй. Па-другое, гэта чарговае парушэнне рэзалюцый Рады бяспекі ААН. І па-трэцяе, распальваць гэтую вайну небяспечна. НАТА заклікае Расію і КНДР неадкладна спыніць гэтыя дзеянні.

Марк Рутэ таксама заявіў, што паглыбленне супрацоўніцтва паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй стварае пагрозу для еўраатлантычнай бяспекі і ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. Па словах прадстаўніка НАТА, такія дзеянні падрываюць мір на Карэйскім паўвостраве.

IAR/нг