Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа з перамогай на выбарах і сказаў, што цэніць яго падыход «мір праз сілу».
«Гэта менавіта той прынцып, які практычна можа наблізіць справядлівы мір ва Украіне. Я спадзяюся, што мы зможам зрабіць гэта разам. Мы з нецярпеннем чакаем эры моцных Злучаных Штатаў Амерыкі пад рашучым кіраўніцтвам прэзідэнта Трампа», — напісаў Зяленскі.
Зяленскі таксама выказаў надзею на моцную двухпартыйную падтрымку Украіны ў ЗША, назваўшы Украіну «адной з наймацнейшых ваенных дзяржаў у Еўропе, якая імкнецца да забеспячэння доўгатэрміновага міру і бяспекі ў Еўропе і трансатлантычнай супольнасці».
«Я з нецярпеннем чакаю магчымасці асабіста павіншаваць прэзідэнта Трампа і абмеркаваць шляхі ўмацавання стратэгічнага партнёрства Украіны з ЗША», — дадаў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Рэспубліканца таксама павіншавалі прэзідэнт Францыі Макрон, прэм'ер-міністр Ізраіля Нетаньяху і прэм'ер-міністр Венгрыі Орбан.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда таксама павіншаваў Дональда Трампа з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. «Віншую, містэр прэзідэнт Дональд Трамп! Вы зрабілі гэта!» - напісаў Анджэй Дуда на сайце X.
Пасля перамогі Трампа больш шанцаў, што ва Украіне будзе мір - заявіў кіраўнік МЗС Венгрыі Сіярта.
Ён павіншаваў рэспубліканца з перамогай і выказаў надзею, што цяпер венгерска-амерыканскае супрацоўніцтва «вернецца на пік»
Крыніца: Hromadske/юл