«Мы павінны сказаць ЗША, што санкцыянаванне змены мяжы ва Украіне азначае новую вайну ў рэгіёне. А Трамп паказаў сябе за таго, хто гэтага не дазволіў», – чытаем у інтэрв’ю кіраўніка парламенцкага камітэту замежных справаў Паўла Коваля (KO) у пятнічным нумары «Dziennik Gazeta Prawna».
Як паведаміў у інтэрвію «DGP» Павал Коваль, за апошнія месяцы ён некалькі разоў бываў у ЗША. «У красавіку разам з прадстаўнікамі парламентаў Германіі і Францыі мы вялі працяглыя і інтэнсіўныя перамовы з рэспубліканцамі. Сярод нашых суразмоўцаў быў, напрыклад, Марка Рубіа, які будзе дзяржсакратаром у новай адміністрацыі Дональда Трампа», - сказаў ён. Палітык таксама кажа штодзённіку, што, калі гаворка ідзе пра неабходнасць аховы мяжы і ролі Еўропы ў атлантычным альянсе, «мы думаем гэтак жа, як людзі ў лагеры Трампа».
Паводле Коваля, адносіны паміж Польшчай і ЗША ва ўсіх галінах трывалыя і інстытуцыйна наладжаныя. Ён таксама прызнае, што прамыя адносіны Дуды і Трампа могуць быць карысныя для Польшчы. «Ні ў каго ў нашым лагеры не будзе праблем данесці нашу пазіцыю Трампу або іншым лідарам разам з Дудам», — падкрэслівае ён.
Адказваючы на пытанне аб заяве Трампа аб спыненні вайны ва Украіне праз 24 гадзіны, ён адзначае, што «важна данесці да новай адміністрацыі, што Уладзімір Пуцін праводзіць строга рэвізіянісцкую палітыку, а прававая санкцыя любой змены межы - гэта пачатак новай вайны ў рэгіёне максімум праз некалькі гадоў. Коваль падкрэслівае, што Польшча дае зразумець сваім партнёрам, што бяздумная аддача Пуціну некалькіх гадоў зробіць яго смялейшым і мацнейшым. І выдаткі – хоць і адкладзеныя – будуць большыя. «Давайце думаць не толькі пра мяжу з Украінай, а шырэй. Заўтра гаворка можа ісці пра мяжу з Польшчай», — адзначае палітык.
ав