Беларуская Служба

Украінцы магчыма ўдарылі амерыканскімі ракетамі па расійскай тэрыторыі

19.11.2024 12:01
Украінская армія выкарыстала амерыканскую ракету ATACMS для ўдару ўглыб тэрыторыі Расіі. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў войску.
Ілюстрацыйны здымакEPA/Press service of the 24th Mechanized Brigade Dostawca: PAP/EPA.

Вашынгтон нядаўна выдаў дазвол на выкарыстанне заходняй зброі.

Як паведамляе сайт РБК Украіна, удар прыйшоўся па Бранскай вобласці Расіі, недалёка ад горада Карачаў. Як паведаміла крыніца ва ўкраінскіх узброеных сілах, атака амерыканскай ракетай ATACMS была паспяховай. Карачаў знаходзіцца прыкладна ў 130 км . ад украінскай мяжы.
Хутчэй за ўсё, аб'ектам абстрэлу быў 67-ы арсенал Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны Расіі. З мясцовых крыніц вядома, што там ноччу здарыўся пажар.

Апошнімі днямі амэрыканскія ўлады павінны былі дазволіць украінцам выкарыстоўваць ракеты ATACMS для паражэння цэляў у глыбіні РФ, але паводле неафіцыйных звестак, гэтае рашэнне распаўсюджвацца толькі на расійскую Курскую вобласць.

Кіеў даўно зьвяртаўся да Захаду з просьбай даць такі дазвол.

ПР/юл