Амбасада ЗША ў Кіеве паведамляе пра небяспеку масіраванай расійскай паветранай атакі. Таму аб'ект быў зачынены, а яго супрацоўнікі атрымалі папярэджанне, што павінны ў выпадку небяспекі сысці ў сховішчы.
У заяве амбасады паведамляецца, што атрыманая дыпламатамі інфармацыя сведчыць аб тым, што сёння можа адбыцца сур'ёзная атака. Таму з меркаванняў бяспекі супрацоўнікі амбасады павінны быць гатовыя неадкладна схавацца, калі прагучыць сігнал трывогі.
Аналагічныя рэкамендацыі былі выдадзены грамадзянам ЗША, якія пражываюць ва Украіне.
Украінскую сталіцу амаль кожны дзень атакуюць расійскія беспілотнікі, а часам і ракеты. Цяпер сітуацыя яшчэ больш напружаная з-за таго, што ЗША дазволілі Украіне выкарыстоўваць амерыканскія ракеты далёкага радыусу дзеяння ATACMS для паражэння аб'ектаў у Расіі.
яс