Беларуская Служба

Упершыню з пачатку вайны РФ ударыла па Украіне міжкантынентальнай балістычнай ракетай 

21.11.2024 12:06
Паводле кіраўніка Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Лысака, у выніку атакі быў пашкоджаны цэнтр рэабілітацыі людзей з інваліднасцю.
Упершыню з пачатку вайны РФ ударыла па Украіне міжкантынентальнай балістычнай ракетай youtube.com/ Armies Power / New York Post

Як паведамілі Паветраныя сілы Украіны, для ўдару па Дняпры выкарыстоўваліся ракеты рознага тыпу: кабалістычная ракета «Кінжал», сем крылатых ракет Х-101 і міжкантынентальная балістычная ракета (МБР). Апошняя, як сцвярджаецца, была запушчана з Астраханскай вобласці. Украінская СПА збіла шэсць ракет Х-101. «Па іншых ракетах - без істотных наступстваў», - гаворыцца ў зводцы УСУ.

Гэта першае баявое ўжыванне міжкантынентальнай балістычнай ракет падчас вайны Расіі супраць Украіны.

Днём раней украінскія тэлеграм-каналы без спасылак на крыніцы пісалі аб тым, што Расія можа ўдарыць па Украіне МБР РС-26 «Рубеж», якая здольная несці ядзерны зарад. Некаторыя з іх пісалі, што гэта будзе тэставы пуск, іншыя ж паведамлялі аб баявым запуску. У гэты ж дзень амбасады ЗША, Італіі, Грэцыі і Іспаніі ва Украіне аб'явілі, што будуць зачынены.

Паводле кіраўніка Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Лысака, у выніку атакі быў пашкоджаны цэнтр рэабілітацыі людзей з інваліднасцю. Часткова разбурана кацельня, выбіты некалькі дзясяткаў вокнаў. Аб пацярпелых не паведамляецца. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелі два чалавекі — 57-гадовы мужчына і 42-гадовая жанчына.

Таксама былі атакаваны Кіеў, Кіеўская, Адэская і Сумская вобласці. Там узніклі сур'ёзныя праблемы з электразабеспячэннем.

pap/iar/эж