Беларуская Служба

Расце колькасць расіян, якія хочуць спынення вайны з Украінай

23.11.2024 18:16
Паводле апытання, праведзенага «Рускім полем», 79 працэнтаў рэспандэнтаў падтрымалі б рашэнне Уладзіміра Пуціна падпісаць мірнае пагадненне.
Rosyjskie wojska nacierają na froncie Donieckim
Rosyjskie wojska nacierają na froncie DonieckimGeneral Staff of the Armed Forces of Ukraine/FB

Незалежныя сацыёлагі звяртаюць увагу, што колькасць расіян, якія жадаюць міру, самая высокая з часоў уварвання ва Украіну.

53 працэнты ўдзельнікаў апытання хочуць, каб перамовы пачаліся як мага хутчэй. За працяг вайны выступаюць 36 працэнтаў. 48 працэнтаў лічаць правільным рашэнне Пуціна пачаць вайну, а 37 працэнтаў рэспандэнтаў хацелі б адмяніць гэтае рашэнне, калі б гэта было магчыма.

60 працэнтаў расіян падтрымліваюць пачатак перамоў без папярэдніх умоў. 30 працэнтаў падтрымліваюць перамовы на ўмовах Расіі.

IAR/вх