Сілы абароны Украіны ўзялі ў палон двух вайскоўцаў з Паўночнай Карэі, — паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, адзначыўшы, што яны былі параненыя на Куршчыне. Грамадзян КНДР даставілі ў Кіеў, дзе зараз з імі кантактуюць следчыя Службы бяспекі Украіны.
«Гэтая задача была няпростай: звычайна расіяне і іншыя вайскоўцы з Паўночнай Карэі дабіваюць сваіх параненых і робяць усё, каб не было доказаў удзелу іншай краіны — Паўночнай Карэі — у вайне супраць Украіны», — напісаў украінскі лідар.
«Як і ўсім палонным, гэтым двум вайскоўцам з Паўночнай Карэі аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Я даручыў Службе бяспекі Украіны забяспечыць журналістам доступ да гэтых палонных. Свет павінен ведаць, што адбываецца», — дадаў Уладзімір Зяленскі.