На ўкраінска-беларускай мяжы адбыўся чарговы абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Кожны з бакоў перадаў па 25 вайскоўцаў, у асноўным цяжкапараненых і сур’ёзна хворых.
Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі паведаміла, што ўсе вызваленыя расійскія вайскоўцы былі адпраўленыя ў беларускія шпіталі, дзе яны будуць праходзіць лячэнне і рэабілітацыю. Абмен адбыўся пры пасрэдніцтве Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Беларускія дзяржаўныя СМІ не падаюць інфармацыі пра месца абмену. Ранейшыя абмены ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай праводзіліся на памежным пераходзе на мяжы Чарнігаўскай вобласці Украіны і Гомельскай вобласці Беларусі.
IAR/нг