За апошні тыдзень Расія выкарыстала супраць Украіны каля 550 беспілотнікаў, больш за 660 авіябомб і амаль 60 ракет, заявіў у нядзелю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, у чарговы раз звярнуўшыся да партнёраў па сістэмах супрацьпаветранай абароны.
«Толькі за тыдзень расійская армія выкарыстала каля 550 ударных беспілотнікаў, амаль 60 ракет розных тыпаў і больш за 660 авіябомб. Больш «Пэтрыётаў» (сістэм супрацьпаветранай абароны) для Украіны — больш абароны жыцця. Больш далёкага радыусу дзеяння для Украіны азначае больш гарантый стрымлівання расійскай вайны», — напісаў ён у сацыяльных сетках.
Зяленскі паведаміў, што за мінулы тыдзень войскі яго краіны збілі 33 ракеты, у тым ліку балістычныя, і 311 ударных беспілотнікаў. 136 беспілотнікаў, якія штодня выкарыстоўваюцца для нападаў на інфраструктуру, не дасягнулі сваіх мэтаў, падкрэсліў ён.
«Я вельмі ўдзячны ўсім нашым вайскоўцам, авіяцыі, зенітчыкам, падраздзяленням радыёэлектроннай барацьбы і мабільным агнявым групам. Але задача застаецца ранейшай: працягваць умацоўваць абарону нашага неба», — заявіў прэзідэнт Украіны.
ав