Сёння спаўняецца 10 гадоў з дня падпісання пагадненняў «Мінск-2», якія павінны былі пакласці канец вайне на Данбасе. Мінскія пагадненні падпісваліся двойчы. У верасні 2014 і лютым 2015 гг. Яны павінны былі спыніць узброены канфлікт на Данбасе. Расія, якая спансавала сепаратыстаў, выступала не як бок і не як агрэсар, а як міратворца.
«Выгляд, што не заўважаеш сапраўдных намераў Масквы, прывёў да поўнамаштабнай вайны», — кажа расійскі апазіцыянер Ільля Новікаў.
Праз дзесяць гадоў пасля падпісання пагадненняў, вядомых як «Мінск-2», і праз тры гады пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, з Кіева і Масквы паступаюць сігналы аб заканчэнні вайны.
Расія хацела б спыніць ваенныя дзеянні, захаваўшы за сабой акупаваныя тэрыторыі. Украіна гэта ведае, таму акупавала частку Курскай вобласці, каб мець разменную манету. Пра гэта наўпрост казаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
IAR/Мацей Ястжэмбскі/яс