Беларуская Служба

Зяленскі: Пуцін не рыхтуецца да міру

12.02.2025 12:21
Ноччу Расія атакавала Украіну балістычнымі ракетамі і беспілотнікамі.
Расія ноччу атакавала Кіеўhttps://t.me/V_Zelenskiy_official/13290

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напісаў, што толькі рашучыя дзеянні і ціск на Расію могуць спыніць тэрор. Зяленскі згадаў пра начную атаку на Кіеў і падкрэсліў, што расійская агрэсія не спыніцца сама па сабе.

«Пуцін не рыхтуецца да міру, а працягвае забіваць украінцаў і разбураць гарады. (...) Нам патрэбны адзінства і падтрымка ўсіх нашых партнёраў у барацьбе за спыненне вайны», — напісаў у сацсетках украінскі палітык.

Ноччу Расія атакавала Украіну балістычнымі ракетамі і беспілотнікамі. Адзін чалавек загінуў, чацвёра атрымалі раненні. Уладзімір Зяленскі выказаў спачуванні сям'і загінулага. Былі разбураны жылыя дамы, адміністрацыйныя будынкі і грамадзянская інфраструктура.

IAR/яс