Беларуская Служба

Макрон пасля перамоў з Трампам: Еўропа гатова ўзяць на сабе большую адказнасць за ўласную бяспеку

25.02.2025 13:04
Прэзідэнт Францыі стаў першым еўрапейскім лідарам, якога амерыканскі прэзідэнт сустракаў у Белым доме. 
     ,       .
Прэзідэнт Францыі стаў першым еўрапейскім лідарам, якога Дональд Трамп сустракаў у Белым доме. PAP/EPA/SHAWN THEW

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон па выніках перамоў з прэзідэнтам ЗША, якія адбыліся ў Белым доме 24 лютага, заявіў, што Еўропа гатова ўзяць на сабе большую адказнасць за ўласную бяспеку:

— Мы прагнем пабудаваць моцны мір. Мы ўсведамляем, што еўрапейцы павінны зрабіць яшчэ больш для бяспекі Еўропы, яе абароны і, у пэўным сэнсе, больш справядлівага падзелу цяжару бяспекі, які Амерыка нясе на працягу многіх гадоў.

У сваю чаргу, амерыканскі лідар Дональд Трамп, заявіў, што час для мірных перамоў настаў:

—  Наша мэта — як мага хутчэй дасягнуць канчатковага спынення агню. Мая сустрэча з прэзідэнтам Макронам стала важным крокам на гэтым шляху. Я думаю,  ён пагодзіцца са мной, што, сярод многіх важных рэчаў, гэта правільны час для гэтага, магчыма, адзіны час, у гэтай цікавай і жудаснай сітуацыі, якая можа перарасці ў трэцюю сусветную вайну. Мы хацелі б гэтага пазбегнуць.

Прэзідэнт Францыі стаў першым еўрапейскім лідарам, якога амерыканскі прэзідэнт сустракаў у Белым доме. 

IAR/PAP/эж