Беларуская Служба

Лідары ​​Еўрасаюза на працягу паўгадзіны абмяркоўвалі актуальныя для ЕС і Украіны пытанні

26.02.2025 15:04
Старшыня Еўрапейскай рады Антоніа Коста правёў паўгадзінную відэаканферэнцыю з лідарамі ЕС.
Будынак Еўрапарламента ў Бруселіwww.europarl.europa.eu

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон расказаў пра свой візіт у ЗША і пра сустрэчу з прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Паводле паведамлення дыпламатаў ЕС, пасля выступу прэзідэнта Францыі было зададзена некалькі пытанняў. Яны ўключалі магчымую адпраўку еўрапейскіх войскаў ва Украіну для забеспячэння выканання пагаднення аб спыненні вайны, калі яно будзе дасягнута, і амерыканскую падтрымку.

Пасля відэаканферэнцыі прэзідэнт Рады Антоніа Коста напісаў на партале X, што сустрэча была карыснай для падрыхтоўкі да пазачарговага саміту ЕС, які адбудзецца 6 сакавіка.

«Там мы будзем прымаць рашэнні адносна падтрымкі Украіны і ўмацавання еўрапейскай абароны», — напісаў старшыня Рады.

Зараз у Еўрасаюзе абмяркоўваюць памер ваеннага пакета для Украіны. Падтрымка павінна скласці не менш за 20 мільярдаў еўра.
ЕС разглядае магчымасць стварэння еўрапейскага фонду для фінансавання праектаў па ўмацаванні абараназдольнасці Еўрасаюза ў паветры, на сушы і на моры. У ЕС разглядаецца таксама магчымасць прасіць аб крэдыце на гэтыя мэты на сусветных рынках.

IAR/яс