Беларуская Служба

ЗША знізілі ацэначны кошт аказанай Украіне ваеннай дапамогі

16.04.2025 10:02
Паводле Bloomberg, амерыканцы змякчылі свае патрабаванні пасля апошняга раўнда перамоваў у Вашынгтоне.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/WILL OLIVER

Злучаныя Штаты Амерыкі змякчылі свае патрабаванні да Украіны адносна аплаты за перададзеную краіне ваенную дапамогу, паведамляе Bloomberg News са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з гэтым пытаннем.

ЗША знізілі ацэначны кошт, аказанай Украіне ваеннай дапамогі. https://www.bloomberg.com/europe/скрыншот ЗША знізілі ацэначны кошт, аказанай Украіне ваеннай дапамогі. https://www.bloomberg.com/europe/скрыншот

Змена пазіцыі нібыта адбылася падчас перамоваў па пагадненні аб здабычы рэдказямельных карысных выкапняў ва Украіне.

Быццам бы, пасля раўнда перамоваў у Вашынгтоне на мінулым тыдні, адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа знізіла ацэначны кошт дапамогі, прадастаўленай Украіне з пачатку паўнамаштабнага расійскага ўварвання, з 300 мільярдаў долараў да прыкладна 100 мільярдаў долараў.



Між тым, Украіна ўжо неаднаразова заяўляла, што ваенная дапамога — гэта не пазыка, якую краіна павінна вярнуць.

IAR/аз

Міністры фінансаў краін-членаў ЕС абмяркоўваюць у Варшаве фінансаванне выдаткаў на абарону

12.04.2025 11:04
У Еўрапейскім Саюзе вядуцца дэбаты аб павелічэнні фінансавання праектаў па ўмацаванні абароны.

На думку прэзідэнта Польшчы, Дональд Трамп можа дабіцца міру ва Украіне

12.04.2025 12:32
Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў тэлестанцыі Sky News, што Дональд Трамп — гэта найлепшы шанец на мір ва Украіне.