Беларуская Служба

Памерла ў расійскім палоне. Расіяне вярнулі цела ўкраінскай журналісткі Вікторыі Рошчынай

25.04.2025 08:31
На целе Вікторыі Рошчынай былі знойдзеныя шматлікія сляды катаванняў.
      ,   26 .
Журналістка Вікторыя Рошчына загінула ў расійскім палоне, ёй было 26 гадоў.hromadske.ua

Віцэ-міністр унутраных спраў Украіны Леанід Цімчанка паведаміў у інтэрв'ю для партала Censor.net, што расіяне вярнулі цела ўкраінскай журналісткі Вікторыі Рошчынай, якая памерла ў палоне ў кастрычніку мінулага года.

Маладая жанчына была схоплена расіянамі летам 2023 года і з таго часу знаходзілася ў расійскім палоне, дзе яе катавалі.

У кастрычніку 2024 года Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі накіравала ліст яе бацьку, паведамляючы, што Вікторыя памерла ў палоне. Як высветлілі журналісты партала Slidstvo.info,

на целе Вікторыі былі выяўленыя колата-рэзаныя раны, а таксама сляды паражэння электрычным токам. Жанчына перад смерцю ў 2024 годзе важыла менш за 30 кг.

— Яе цела было вернута ў рамках нядаўняй рэпатрыяцыі ў канцы лютага гэтага года. Яе асоба была ўстаноўлена з дапамогай тэстаў ДНК, — сказаў Леанід Цімчанка ў размове з Censor.net. Ён падкрэсліў, што даследаванні ДНК часта выкарыстоўваюцца для ідэнтыфікацыі цел людзей, якія загінулі падчас вайны. Аднак не заўсёды ўдаецца іх правесці.

У канцы сакавіка расіяне вярнулі Украіне больш за 900 цел загінулых салдат. Як адзначыў Цімчэнка, «працэнт ідэнтыфікаваных цел у цяперашні час нізкі».

Вікторыя Рашчына знаходзілася ў расійскай турме без прад'яўлення абвінавачанняў. Яе прозвішча таксама было засакрэчана. Яе сукамерніца з камеры ў Таганрогу паведаміла парталу Slidstvo.info, што ўкраінку шмат разоў білі электрашокерам, пра што сведчыла яе сіняя скура.

У пэўны момант яна пачала адмаўляцца ад ежы, таму хутка губляла вагу. Часам у яе не было нават сіл, каб устаць, і яна ўвесь час прасіла ахоўнікаў выпусціць яе.

Начальнік Дэпартамента вайны ў Генпракуратуры Украіны Юрый Белавусаў паведаміў медыя slidstvo.info, што з-за стану цела Вікторыі не ўдалося ўстанавіць прычыну смерці:

«З-за стану цела... і з-за муміфікацыі па выніках судова-медыцынскай экспертызы не ўдалося ўстанавіць  прычыну смерці. Таму былі ўзятыя пробы і цяпер вырашаецца пытанне з удзелам французскіх экспертаў для правядзення дадатковай судова-медыцынскай экспертызы для ўстанаўлення прычын смерці».

Паводле Белавусава, на целе Вікторыі Рошчынай былі знойдзеныя шматлікія сляды катаванняў.

— Аднак на целе пацярпелай выяўленыя шматлікія сляды катаванняў і жорсткага абыходжання, у прыватнасці, пацёртасці і кровазліцці на розных частках цела, зламанае рабро». Таксама эксперты ўбачылі магчымыя прыкметы паразы электрычным токам. «Гэтая інфармацыя таксама будзе ўдакладняцца падчас дадатковай судова-медыцынскай экспертызы», — кажа Белавусаў.

Апошні раз журналістку Вікторыю Рошчыну нібыта бачылі 8 верасня 2024 года, калі яе вывелі з камеры ў невядомым кірунку.

вх