Ці паддаюцца палякі Віленшчыны расійскаму ўплыву? Адказвае літоўскі палітолаг Анджэй Пукшта
Пра палітычны пейзаж у Літве пасля парламенцкіх выбараў, адносіны з Польшчай і стан польскай меншасці на Віленшчыне, а таксама пра ўплыў расійскай прапаганды і дэзінфармацыі на тамтэйшых палякаў мы размаўляем з прафесарам Каўнаскага ўніверсітэта імя Вітаўта Вялікага, палітолагам Анджэем Пукштам. Таксама ў нашым падкасце прагучаць галасы віленскі палякаў.