Беларуская Служба

Пасля прэзідэнцкіх выбраў запланаваны змены ва ўрадзе Польшчы 

05.02.2025 16:04
Прэм'ер-міністр Дональд Туск абяцае, што ўрад стане самым маленькім у Еўропе, але пакуль ягоны кабмін з'яўляецца самым шматлікім у найноўшай гісторыі Польшчы.
-   ,       ,           .
Прэм'ер-міністр Дональд Туск абяцае, што ўрад стане самым маленькім у Еўропе, але пакуль ягоны кабмін з'яўляецца самым шматлікім у найноўшай гісторыі Польшчы. gov.pl

Пасля прэзідэнцкіх выбраў запланаваны змены ва ўрадзе Польшчы,   заявіў напярэдадні прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск. 

Дэпутаты, якія падтрымліваюць ягоны кабінет, кажуць, што гэта натуральны крок прэм'ера. Сенатар ад «Грамадзянскай кааліцыі» Гжэгаж Схетына кажа, што ўнясенне змяненняў у складзе і структуры Рады міністраў у сярэдзіне тэрміну паўнамоцтваў палепшыць працу ўраду: 

— Будуць прынятыя такія рашэнні, каб аптымізаваць працу ўраду, каб за тыя два гады, якія застануцца да новых выбараў паспець рэалізаваць перадвыбарчыя абяцанні. Логіка простая, у сярэдзіне года будзе новы прэзідэнт і адпаведна будзе новы склад урад. 

Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што ў сярэдзіне года будзе прадстаўлены праект зменаў ва ўрадзе. Палітык абяцае, што польскі ўрад стане самым маленькім у Еўропе, але на дадзены момант урад пад кіраўніцтвам Туска з'яўляецца самым шматлікім у найноўшай гісторыі Польшчы.

iar/эж