У Палацы вялікіх князёў літоўскіх у Вільні сёння адчыняецца выстава, прысвечаная Радзівілам. На ёй паказаныя больш за 350 экспанатаў з некалькіх дзясяткаў музеяў, бібліятэк, архіваў, касцёлаў і прыватных калекцый з 7 краін. Гэта адна з самых вялікіх выставаў у апошнія гады ў сталіцы Літвы.
На выставе «Радзівілы – гісторыя і спадчына князёў» можна паглядзець больш за 100 партрэтаў роду, які ўзніклі паміж XVI і XIX стагоддзямі. Наведвальнікі могуць таксама паглядзець амаль 4,5-кілаграмовае блюда, аздобленая срэбнымі медалямі, зробленае з нагоды шлюбу канцлера Караля Станіслава Радзівіла і Ганны Кацярыны з Сангушкаў. Важным экспанатам таксама з’яўляецца шляхетны каштоўны камень гемма з партрэтам Барбары Радзівіл.
Усё ж, паводле арганізатараў, самым цікавым будзе срэбны літургічны келіх, прывезены ў Вільню з Ерусаліму. Літургічны посуд быў ахвяраваны Базіліцы Нараджэння Гасподняга віленскім ваяводам Мікалаем Крыштафам Радзівілам падчас яго пілігрымкі ў Святую зямлю. Келіх не выстаўляўся амаль 400 гадоў.
Выстава будзе працягвацца да 12 студзеня будучага году.
ав