Беларуская Служба

«Лукашэнка знішчае беларускую «Сіліконавую даліну»

08.09.2020 17:21
Польшча хоча стварыць умовы, каб перацягнуць беларускіх інфарматыкаў да сябе.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock

Dziennik Gazeta Prawna задае пытанне, ці Польшча перацягне беларускіх інфарматыкаў? Пры гэтым газета зазначае, што «Лукашэнка знішчае беларускую «Сіліконавую даліну».

Аўтар артыкулу піша, што Беларусь з’яўляецца рэгіянальным цэнтрам інфарматычных распрацовак, аднак патэнцыял галіны пачаў нішчыць рэжым Лукашэнкі. Польшча хоча стварыць умовы, каб перацягнуць інфарматыкаў да сябе.

Міністэрства развіцця Польшчы падрыхтавала план дапамогі беларускім праграмістам і фірмам з ІТ-сектара, якія пастановяць пераехаць у краіну на Вісле. І так, такім людзям і кампаніям будзе прадастаўленая дапамога ў перасячэнні мяжы і адбыванні каранціна ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Акрамя таго, будуць прадастаўленыя ільготы ў легалізацыі знаходжання на тэрыторыі Польшчы.

Газета зазначае, што каб «перахапіць» беларускіх праграмістаў, трэба пастарацца, таму што іх стараюцца перацягнуць Літва, Украіна і Казахстан. Эксперты зазначаюць, што пераезд ІТ-кампаній і спецыялістаў з Беларусі становіцца фактам, а найбольш праўдападобным месцам пераезду з’яўляюцца Літва і Украіна. У апошні час значна павялічылася зацікаўленне Польшчай з боку ІТ-кампаній, якія працуюць у Беларусі. «Нам прыходзіць шмат пытанняў, датычных пераносу бізнеса ў Польшчу», – сказаў газеце адзін з прадстаўнікоў кампаніі, якая працуе на інфарматычным рынку.

Спецыялісты лічаць, што перш за ўсё ў Літву, Украіну і Польшчу, у меншай меры ў Казахстан, будуць пераязджаць як цэлыя кампаніі, так і паасобныя спецыялісты, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Дарэчы, гэтую тэму таксама закранае іншая польская газета Rzeczpospolita.

вс