Дарадчык прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк паведаміў, што падчас апошняй канферэнцыі НАТА і Украіны, якая адбылася ў ваеннай базе ў нямецкім горадзе Рамштайн, бакі абмяркоўвалі, у тым ліку, перадачу Украіне зброі далёкага дзеяння. Гэтак званая Кантактная група па справе Украіны – гэта нефармальнае аб'яднанне краін НАТА і іншых партнёраў, якія дапамагаюць украінскай арміі з пачатку расійскага ўварвання. Міхаіл Падаляк лічыць лагічным рашэнне, датычнае перадачы зброі для знішчэння артылерыйскага патэнцыялу праціўніка:
- Калі яны перадаюць бронетэхніку, напрыклад, танкі «Леапард», то зразумела, што неабходна знішчыць расійскую артылерыю і правесці дзеянні па знішчэнні патэнцыялу праціўніка, каб захаваць і эфектыўна выкарыстоўваць атрыманую тэхніку. Аднак для гэтага патрэбныя спецыфічныя інструменты, таму партнёры абавязкова іх перададуць, хоць бы для захавання сваёй тэхнікі – гэта лагічна. Раней ці пазней такія крокі пачнуць абмяркоўвацца.
Міхаіл Падаляк таксама падкрэсліў, што партнёры рыхтуюць план татальнай блакады Расіі, увядзення эмбарга на ўсю прадукцыю расійскага паходжання і блакавання дзейнасці кампаніі «Расатам», якая займаецца атамнай энергетыкай.
IAR/аз