Беларуская Служба

Вызваленне Анджэя Пачобута з'яўляецца ўмовай для якіх-колечы перамоваў у бок паляпшэння адносін з Беларуссю

30.05.2023 14:07
Польшча не выключае наступных санкцый супраць Беларусі.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Мацей Вонсік screen PAP

Польшча не выключае наступных санкцый супраць Беларусі, сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік.

- Польшча – акно ў свет для Беларусі. Няхай Беларусь карыстаецца гэтым акном разумна, мусіць з павагай адносіцца да польскай меншасці. Мы не пагаджаемся на ніякі палітычны пераслед, у прыватнасці, пераслед польскіх актывістаў такіх як Анджэй Пачобут, Анжаліка Борыс і іншыя. Таму мы будзем усё больш жорстка рэагаваць. Мы чакаем ад беларускага боку вызвалення Пачобута. Гэта асноўная ўмова, каб можна было казаць пра якое-колечы паслабленне санкцый.

Нагадаем, з 1 чэрвеня будуць прыпыненыя грузаперавозкі на мяжы з Беларуссю на грузавіках і прычэпах з беларускімі або расійскімі нумарамі, гэтак пастанавіла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Учора быў пашыраны санкцыйны спіс грамадзян Беларусі. Яны не могуць перасякаць польскую мяжу. У спіс унесеныя, між іншым, пракуроры і суддзі, якія мелі дачыненне да зняволення Пачобута, а таксама хто знішчаў польскія могілкі ў Беларусі.

яс