Беларуская Служба

ААН заклікала Беларусь перагледзець указ аб пашпартах

09.09.2023 12:45
Паводле арганізацыі, ён парушае правы тысячаў беларусаў, якія жывуць за межамі сваёй краіны.
  ()
Сцяг ААН (ілюстрацыя)Alexandros Michailidis/Shutterstock

ААН заклікала Беларусь перагледзець указ, які забараняе амбасадам выдаваць пашпарты. ААН папярэдзіла, што гэта пагражае парушэннем правоў тысячаў беларусаў, якія жывуць за межамі сваёй краіны. Дагэтуль беларусы, якія жывуць за мяжой, маглі атрымаць новыя пашпарты ў дыпламатычных прадстаўніцтвах. Аднак у апублікаваным у панядзелак указе гаворыцца, што з гэтага часу беларусы могуць атрымаць новы пашпарт або падоўжыць яго дзеянне толькі ў «консульскіх службах па апошнім месцы жыхарства» на тэрыторыі Беларусі.

Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні ў сацсетках папярэдзіла беларусаў не вяртацца ў краіну па пашпарт, калі іх чакае пераслед. «Ні адзін дакумент у свеце не варты чалавечай свабоды», – напісала Святлана Ціханоўская. Паводле звестак праваабарончай арганізацыі «Вясна», цяпер у Беларусі пад вартай знаходзіцца больш за 1,5 тысячы палітвязняў.

IAR/аз

Што рабіць беларусам замежжа ў сувязі з прыпыненнем выдачы пашпартоў пасольствамі РБ? 

07.09.2023 15:29
Перш за ўсё, не ехаць у Беларусь, калі пагражае пераслед. Свабода і здароўе важнейшыя.