Беларуская Служба

Рэакцыя на скандал з пакупкай дыпломаў у Польшчы: кемлівыя справяцца, а менш кемлівыя прайграюць з АІ

30.11.2024 17:07
 Наіўна было б меркаваць, што Collegium Humanum – гэта адзіная дрэнная ВНУ ў Польшчы. 
Collegium Humanum zmieniło nazwę na Uczelnia Biznesu i Nauk Stosowanych Varsovia
Collegium Humanum zmieniło nazwę na Uczelnia Biznesu i Nauk Stosowanych "Varsovia"Shutterstock/Malaui

У выданні Rzeczpospolita каментатарка разважае пра скандал, звязаны з вышэйшай навучальнай установай Collegium Humanum. Нагадаю, аказалася, што ВНУ прапанавала за грошы фіктыўныя дыпломы. Яанна Цьвек-Свідэрска (Joanna Ćwiek-Świdecka) піша: наіўна было б меркаваць, што Collegium Humanum – гэта адзіная дрэнная ВНУ ў Польшчы. Пра тое, што хтосьці заплаціў за дыплом, мы чуем ужо даўно.

Добра, што пра скандал стала вядома, паколькі дыплом ВНУ павінен быць вынікам цяжкай працы, але такіх устаноў на рынку значна больш.

Канешне, абсалютна нельга казаць, што ўсе прыватныя ВНУ дрэнныя. Сярод іх вельмі шмат сапраўды добрых, дыплом якіх цэняць наймальнікі. Аднак шмат таксама дрэнных і вельмі дрэнных. У тым ліку такіх, як Collegium Humanum, дзе можна заплаціць і ні пра што не клапаціцца. А ў канцы атрымаць “паперку”, дзякуючы якой можна будзе ўладкавацца на працу па знаёмству.

Такіх выпускнікоў з вышэйшай адукацыяй, якія купілі свой дыплом, шмат, у тым ліку нямала іх працуе ў органах дзяржаўнай адміністрацыі. Кемлівыя навучацца на практыцы, ужо працуючы, а менш кемлівыя прайграюць са штучным інтэлектам.  

нг